Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2021, 12:01

Чарвякоў: развіццё тэрыторый і галін павінна быць сінхранізавана

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё тэрыторый і галін павінна быць сінхранізавана. Такое меркаванне выказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Міністэрства эканомікі падвяло вынікі цыкла рабочых паездак кіраўніцтва эканамічнага ведамства ў рэгіёны для садзейнічання ў вырашэнні праблемных пытанняў і вызначэнні перспектыў развіцця тэрыторый па распрацоўцы пяцігадовых праграмных дакументаў.

Акцэнт рэгіянальнай палітыкі ў бягучай пяцігодцы будзе зроблены на гарадах "80 плюс". Менавіта таму ў 2021 годзе Мінэканомікі ўдзяліла асаблівую ўвагу метадалагічнаму суправаджэнню работы над рэгіянальнымі праграмамі.

Па выніках сустрэч прынята рашэнне аб карэкціроўцы праектаў дакументаў для рэалізацыі задач, пастаўленых у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, і забеспячэння ўзаемаўвязкі галіновых і тэрытарыяльных пяцігадовых планаў.

Паводле слоў Аляксандра Чарвякова, які наведаў Полацкі раён і Наваполацк, развіццё тэрыторый і галін павінна быць сінхранізавана. "Варта дэталёва паглядзець кожнае прадпрыемства. Па-першае, з пункту гледжання перспектыў развіцця, выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і работы на рынках. Па-другое, разумеючы, як аптымальна задзейнічаць яго патэнцыял у інтарэсах эканомікі рэгіёна. Па-трэцяе, з пазіцыі балансу галіновых і тэрытарыяльных інтарэсаў. Толькі забяспечыўшы выкананне ў праграмных дакументах гэтых базавых умоў, мы атрымаем моцны мультыплікатыўны эфект для рэгіянальнага развіцця".

У час рабочай паездкі міністра эканомікі адбылася прэзентацыя стану спраў і перспектыў інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара. У ходзе абмену меркаваннямі па далейшым алгарытме яго развіцця кіраўнік эканамічнага ведамства нагадаў, што ў наступнай пяцігодцы плануецца стварыць трынаццаць спецыялізаваных кластараў. Іх развіццё будзе нацэлена на асваенне выпуску новых прадуктаў і іх прасоўванне на рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі