Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2022, 18:41

Чарвякоў: прыярытэты ў рабоце з Кітаем на 2023 год расстаўлены

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыярытэты ў рабоце з Кітаем на 2023 год расстаўлены. Аб гэтым заявіў сёння міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, выступаючы на анлайн-сустрэчы з нагоды 73-годдзя з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Кітая ў Беларусі. На ім з прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюн, кіраўніцтва дзяржорганаў, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў Беларусі, адміністрацыі індустрыяльнага парку "Вялікі камень" і інш.

Як адзначыў у сваёй прамове міністр эканомікі, Беларусь - надзейны саюзнік і стратэгічны партнёр Кітая.

"Дзякуючы высокаму ўзроўню супрацоўніцтва, назіраецца рост сумесных гандлёва-эканамічных ініцыятыў. Па выніках мінулага года наш знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг наблізіўся да $6 млрд. Больш за паўсотню інвестыцыйных праектаў рэалізоўваліся з удзелам кітайскіх кампаній. Падчас нядаўняй сустрэчы на палях саміту ШАС у Самаркандзе лідары Беларусі і Кітая дамовіліся аб актывізацыі ўсяго комплексу двухбаковага супрацоўніцтва. Мы прыкладзём усе намаганні для паспяховай рэалізацыі гэтай дамоўленасці. Патэнцыял узаемадзеяння невычэрпны", - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле слоў кіраўніка эканамічнага ведамства, бягучыя глабальныя выклікі нагадалі аб значнасці і неабходнасці цеснага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў імкненні да працвітання і дабрабыту.

"Прыярытэты ў рабоце на 2023 год расстаўлены. Гэта нарошчванне ўзаемнага гандлю, развіццё электроннай камерцыі, акрэдытацыя беларускіх вытворцаў на кітайскім рынку, забеспячэнне бесперашкоднай лагістыкі, падпісанне пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паспяховая рэалізацыя праектаў у рамках фінансавання КНР", - абазначыў Аляксандр Чарвякоў.

У канцы свайго выступлення кіраўнік эканамічнага ведамства пажадаў удзельнікам мерапрыемства захаваць і прымножыць дасягнутае і разам ствараць паспяховую будучыню Беларусі і Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі