Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2023, 12:42

Чарвякоў: мадэрнізацыя павінна садзейнічаць з'яўленню запатрабаваных на рынку прадуктаў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя павінна садзейнічаць з'яўленню запатрабаваных на рынку прадуктаў. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час наведвання Магілёўскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У час паездкі міністр правёў асабісты прыём грамадзян на пляцоўцы Горацкага райвыканкама, наведаў ААТ "Малочныя горкі", ЗТАА "Горацкі харчовы камбінат". Таксама Аляксандр Чарвякоў азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраекта па вытворчасці санітарна-гігіенічных папер на шклоўскай фабрыцы "Спартак" у рамках выканання даручэння кіраўніка дзяржавы "Адзін раён - адзін праект". Акрамя гэтага, міністр наведаў РУП "Завод газетнай паперы", дзе рэалізуецца імпартазамяшчальны і экспартна арыентаваны праект па асваенні і выпуску афсетнай, мелаванай і этыкетнай паперы.

"Вынікам мадэрнізацыі павінна стаць з'яўленне запатрабаваных на рынку прадуктаў з высокай дабаўленай вартасцю. Дзякуючы дапрацоўцы тэхналагічнай схемы вытворчасці з'явіцца магчымасць вырабляць тонкую афсетную паперу. Вельмі важна, што сыравіну таксама атрымліваюць у нас, на Светлагорскім ЦКК. Такім чынам, ствараецца новы ўстойлівы кааперацыйны ланцужок глыбокай перапрацоўкі драўніны ў высокамаржынальныя прадукты. Значны эфект ад гэтых праектаў чакаем не толькі для канкрэтнага прадпрыемства, але і для цэлюлозна-папяровай галіны і эканомікі краіны ў цэлым", - падкрэсліў кіраўнік міністэрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі