Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2021, 19:52

Чарвякоў: лічбавая трансфармацыя вытворчасці ў бізнесе можа быць маштабіравана ў інтарэсах эканомікі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі "Белвест" і яе даччынага прадпрыемства ТАА "Лацыт", дзе абмяркоўваліся пытанні лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Прадстаўнікі бізнесу прэзентавалі ўласныя ўнікальныя распрацоўкі па рэалізацыі канцэпцыі "Індустрыя 4.0". У іх ліку электронная гандлёва-лагістычная пляцоўка (маркетплэйс) для распаўсюджвання і арганізацыі продажаў прамысловай прадукцыі на знешнім і ўнутраным рынках, сістэма маніторынгу і ўстаранення інцыдэнтаў на прадпрыемстве "24/7", а таксама інтэлектуальная сістэма кіравання вытворчымі працэсамі (MES).

"Гэтыя распрацоўкі арыгінальныя, цікавыя, маюць шырокі функцыянал, што робіць іх канкурэнтаздольнымі нават у параўнанні з замежнымі аналагамі. Яшчэ важней, што свежыя тэхналагічныя рашэнні прыдуманы самімі беларусамі і паспяхова прайшлі выпрабаванне на практыцы. На нашу думку, яны могуць быць маштабіраваны ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі. Паколькі даюць магчымасць значна знізіць выдаткі вытворчасці, максімальна загрузіць дарагое абсталяванне, скараціць прастоі і, як вынік, павялічыць прадукцыйнасць працы", - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

ТАА "Лацыт" створана ў 2017 годзе на базе IT-падраздзялення СТАА "Белвест" і ўваходзіць у склад абутковага холдынга. Кампанія з'яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій, спецыялізуецца на распрацоўцы праграмных прадуктаў і паслугах па аўтаматызацыі прадпрыемстваў, у аснове якіх - аўтаматычны аналіз відэаінфармацыі, метады штучнага інтэлекту, лічбавыя двайнікі і прамысловая тэхналогія "Інтэрнэт рэчаў".

СТАА "Белвест" - буйнейшы вытворца абутку ў Беларусі. Вытворчыя магутнасці даюць магчымасць выпускаць 2 млн пар абутку за год. Прадукцыя экспартуецца ў Расію (больш за 90 працэнтаў усяго аб'ёму экспарту), Латвію, Казахстан, Эстонію. На прадпрыемстве працуе рабатызаваная лінія абутковай вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі