Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2020, 12:46

Чаканае ў канцы лістапада пахаладанне не ўяўляе небяспекі для азімых - Белгідрамет

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаканае ў канцы лістапада паніжэнне тэмпературнага рэжыму не ўяўляе небяспекі для азімых культур, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Маршрутнае абследаванне паказала, што на асноўных масівах стан азімага рапсу добры. У лісцевай разетцы ў асноўным налічваецца 5-9 лістоў. Месцамі на паўднёвым захадзе краіны назіраюцца перарослыя пасевы", - расказалі ў Белгідрамеце.

Здавальняючы стан рапсу ў асноўным адзначаецца ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. На асобных палях на крайнім паўднёвым усходзе краіны стан рапсу дрэнны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі