12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сфарміравана прывабнае асяроддзе для рэалізацыі інвестпраектаў. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар на семінары-нарадзе "Інвестыцыйны і экспартны патэнцыял беларускай эканомікі", што прайшла пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Юрый Чабатар падрабязна спыніўся на двух ключавых блоках інвестыцыйнай палітыкі Беларусі. "Першы - інстытуцыянальныя меры. Дзякуючы дэпутацкаму корпусу ў мінулым годзе істотна абноўлены дзеючыя і ўкаранёны новыя інструменты стымулявання перспектыўных бізнес-ідэй. Размова ідзе, у прыватнасці, аб спецыяльным інвестыцыйным дагаворы і прэферэнцыяльных інвестпраектах. На месцах ужо актыўна прапрацоўваюцца ініцыятывы з выкарыстаннем гэтых механізмаў, некаторыя з іх - у высокай ступені гатоўнасці", - расказаў міністр.

Другі блок - праектная дзейнасць, падкрэсліў ён. "Каласальная работа была праведзена ў рамках ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект". На старце многія праекты разам з рэгіёнамі мы літаральна вялі за руку. Але цяпер маем ужо каля 70 гісторый поспеху, а гэта 3,2 тыс. новых высокааплатных рабочых месцаў, - адзначыў Юрый Чабатар. - Наша інвестыцыйная палітыка і ў далейшым будзе накіравана на ўмацаванне індустрыяльнага патэнцыялу рэгіёнаў, стварэнне вытворчасцей па глыбокай перапрацоўцы мясцовай сыравіны, выпуску камплектуючых для буйных прампрадпрыемстваў, фарміраванне міжгаліновых ланцужкоў".-0-

Фота Мікалая Пятрова