Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2024, 14:52

Чабатар на міжнародным форуме ў Гродне: у нас якасная эканоміка, і яна прыцягвае інвестараў

6 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Дэвіз Гродзенскага міжнароднага эканамічнага форуму - сучасныя рэаліі і новыя магчымасці, ён праходзіць у моцным рэгіёне і адкрывае новыя магчымасці не толькі для Гродзеншчыны, але і для іншых рэгіёнаў краіны. Аб гэтым сказаў на форуме, які праходзіць у абласным цэнтры напярэдадні святкавання 80-годдзя вобласці і Дня горада Гродна, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія высокія вынікі, якіх дасягнула Беларусь у сваім дынамічным развіцці, залежаць і ад эфектыўнасці рэгіянальных улад, - сказаў міністр. - У нас якасная, збалансаваная эканоміка, апошнім часам адзначаюцца мінімальная інфляцыя і стабільны курс нацыянальнай валюты. Усё гэта прыцягвае інвестараў і стварае ўмовы для далейшага росту".

Як адзначыў міністр эканомікі, у Гродзенскай вобласці дасягнуты самы высокі рост валавога рэгіянальнага прадукту ў бягучым перыядзе сярод усіх абласцей краіны. Больш за 108 працэнтаў - гэта сапраўды вельмі добры паказчык, сказаў ён і дапоўніў, што ўсе апошнія гады Гродзенскі рэгіён развіваецца даволі ўстойліва.

"Эканоміка Беларусі сацыяльна арыентаваная, у цэнтры нашай увагі - чалавек, - падкрэсліў Юрый Чабатар. - І ў развіцці рэгіёнаў выконваўся прынцып стварэння камфортнага для жыцця і работы людзей асяроддзя. Моцныя рэгіёны - адзін з вядучых дзяржаўных прыярытэтаў. У гэтым ключы вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю гарадоў 80+. Лідскі раён, які ўваходзіць у гэту праграму, увайшоў у тройку гарадоў-лідараў у Беларусі па развіцці гарадоў з насельніцтвам, якое перавышае 80 тыс. Паўсюдна ідуць будаўніцтва і абнаўленне медыцынскіх устаноў, школ, дзіцячых садоў, іншых сацыяльных аб'ектаў. Паспяхова рэалізуецца праграма "Адзін раён - адзін праект". На самай справе яна ўжо выйшла за рамкі сваёй назвы. Практычна кожны другі раён мае па два-тры сучасныя праекты".

Міністр азнаёміў удзельнікаў форуму з навеламі, унесенымі ў заканадаўства краіны, якія прызначаны садзейнічаць эканамічнаму росту. Ён расказаў пра перавагі, якія адкрывае перад бізнесам новы закон "Аб інвестыцыях", што ўступіў у сілу ў гэтым годзе, аб элементах кампенсацыі затрат інвестарам. Таксама кіраўнік Міністэрства эканомікі расказаў пра створаны партал Export.by, дзе размяшчаецца ўся карысная тэматычная інфармацыя: аналітычныя агляды рынкаў, краінавыя даведнікі, адукацыйны цэнтр і многае іншае. Гаворачы аб развіцці свабодных эканамічных зон, міністр адзначыў, што Гродзенская СЭЗ - другая па дынаміцы развіцця ў краіне (яна ўступае толькі сталічнай) і першая сярод рэгіёнаў. Сёння ў Гродзенскай СЭЗ будуецца прамысловы парк для прадастаўлення плошчаў пад размяшчэнне прадпрыемстваў. З гэтай ініцыятывай яна ідзе наперад першай у Беларусі.

У рабоце форуму ўдзельнічаюць прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Расіі, Казахстана, Пакістана, Індыі, Ірана, Зімбабвэ, Палесціны, а таксама госці з гарадоў-пабрацімаў, прадстаўнікі бізнес-колаў РФ, Кітая, Азербайджана, Турцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі