Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2022, 17:35

Чабатар: колькасць і якасць замежных інвестыцый у беларускую эканоміку расце

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Назіраецца рост колькасці і якасці замежных інвестыцый у беларускую эканоміку. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы першыя вынікі ўкаранення ў мінулым годзе нарматворчых ініцыятыў Мінэканомікі па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату краіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ведамстве.

У I квартале ў беларускую эканоміку паступіла $3,4 млрд інвестыцый - гэта на 12,3 працэнта вышэй за аналагічны перыяд 2021 года. Як адзначыў Юрый Чабатар, рост паказалі ўсе кампаненты замежных інвестыцый.

"Традыцыйна вялікая ўвага ўдзяляецца прамым замежным інвестыцыям. Іх аб'ём у першым квартале вырас амаль на 18 працэнтаў - да $3 млрд. Пры гэтым дадатную тэндэнцыю дэманструюць іх складнікі. Назіраецца пераразмеркаванне на карысць удзелу ў капітале і рэінвесціравання на фоне значнага скарачэння даўгавых інструментаў. Сродкі з-за мяжы найбольш актыўна прыцягвалі прадпрыемствы прамысловасці, гандлю, IT-сектара і транспарту", - паведаміў першы намеснік міністра.

Аналізуючы паказчык ПЗІ на чыстай аснове, які прадэманстраваў рэкорднае значэнне за апошнія 8 гадоў, Юрый Чабатар падкрэсліў, што гэта дасягненне абумоўлена ростам канкурэнтаздольнасці айчыннага заканадаўства і эфектыўнымі інвестыцыйнымі стратэгіямі прадпрыемстваў.

"За першы квартал аб'ём ПЗІ на чыстай аснове ўзрос практычна ў 1,5 раза - да $1,8 млрд. Гэта адбылося дзякуючы таму, што большай колькасці айчынных суб'ектаў гаспадарання ўдалося прыцягнуць фінансы з-за мяжы. Больш за ўсё сродкаў паступіла з Кіпра, Расійскай Федэрацыі, Нідэрландаў. Пры гэтым скарацілася колькасць арганізацый-донараў ПЗІ на чыстай аснове. З пункту гледжання мэт і задач праграмы-2025 для нас важна назіраемае скарачэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі па паступленні інвестыцый. Вобласці, як правіла, дэманстравалі больш высокія тэмпы прытоку ПЗІ на чыстай аснове, чым Мінск", - канстатаваў Юрый Чабатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі