Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2024, 17:26

Чабатар: ход рэалізацыі ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" павінен быць на пастаянным кантролі

Юрый Чабатар. Фота Мінэканомікі
Юрый Чабатар. Фота Мінэканомікі
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход рэалізацыі ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" павінен быць на пастаянным кантролі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у час пашыранага пасяджэння калегіі Мінэканомікі на тэму "Аб эфектыўнасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па прынцыпе "Адзін раён - адзін праект" і прапановы па стымуляванні рэгіянальных ініцыятыў для забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторый", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Банка развіцця, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Міністр эканомікі падкрэсліў неабходнасць рэальна ацэньваць магчымасць рэалізацыі праектаў ініцыятывы ўжо на этапе ўнясення прапаноў у пералік, а калі праект у яго ўключаны - суправаджаць ад старту да завяршэння, рэгулярна наведваць прадпрыемства,  аператыўна садзейнічаць устараненню праблемных пытанняў.

Аб ходзе рэалізацыі праектаў далажыла намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская. Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства адзначыла, што да гэтага часу завершана 50 праектаў, да канца 2025 года плануецца рэалізаваць яшчэ 123.

Мінэканомікі на пастаяннай аснове маніторыць рэалізацыю гэтай ініцыятывы. З улікам аналізу існуючай сітуацыі міністэрствам сумесна з аблвыканкамамі і іншымі зацікаўленымі выпрацаваны прапановы па ўдакладненні крытэрыяў уключэння праектаў у пералік і яго карэкціроўцы.

"У першую чаргу, гэта з'яўленне ў рэгіёне новых вытворчасцей або мадэрнізацыя існуючых. Апошняе мае на мэце пашырэнне вытворчасці, выпуск новых відаў прадукцыі на дзеючым прадпрыемстве. З улікам спецыфікі раёна будзе падтрымана стварэнне камерцыйных аб'ектаў транспартна-лагістычнай інфраструктуры, турызму і адпачынку, медыцынскага абслугоўвання. Пры гэтым у выніку рэалізацыі праекта павінна быць створана не менш як пяць новых рабочых месцаў або працаўладкавана дадаткова не менш як пяць чалавек. Калі гэтыя крытэрыі не выконваюцца альбо ёсць рызыкі не рэалізаваць іх ва ўстаноўлены тэрмін, праекты выключаем і замяняем новымі. У выніку ў пералік увойдуць 217 праектаў з аб'ёмам інвестыцый на суму Br8,2 млрд і стварэннем больш як 10,5 тыс. рабочых месцаў. Пры гэтым вытворчы праект будзе рэалізоўвацца ў кожным раёне", - акцэнтавала намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі