Фота Мінэканомікі
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі чакае прапаноў навуковай супольнасці для фарміравання праграмы новай пяцігодкі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у ходзе круглага стала на тэму "Канцэпцыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады", які праходзіў на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе эканамічнага ведамства.
У цэнтры ўвагі экспертаў навуковай супольнасці - структура і напаўненне Канцэпцыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступнае пяцігоддзе.
Як адзначыў Юрый Чабатар, цяпер ідзе маштабная работа над стратэгічнымі дакументамі на каротка- і сярэднетэрміновы гарызонты - праграмамі дзейнасці ўрада і сацэканамразвіцця.
"Каб гэтыя дакументы атрымаліся якаснымі і адпавядалі запытам часу, мы прыцягваем да дыялогу экспертаў з розных сфер: вучоных, прадстаўнікоў бізнесу, галіновых спецыялістаў і фінансавых аналітыкаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пошуку свежых, абгрунтаваных рашэнняў, якія ўлічваюць глабальныя тэндэнцыі і забяспечваюць устойлівае развіццё эканомікі і высокі ўзровень жыцця грамадзян. Ужо маем даволі глыбокія напрацоўкі, вызначаны шэраг прыярытэтаў. Яны закранаюць такія напрамкі, як стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей, будаўніцтва жылля і дарожна-транспартнай інфраструктуры, лічбавізацыя ўзаемадзеяння па лініі дзяржава - грамадзяне - бізнес, пытанні турызму і рэгіянальнага развіцця", - расказаў міністр.
Канструктыўныя прапановы экспертаў па напаўненні дакумента будуць улічаны, падкрэсліў Юрый Чабатар.-0-