Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 ліпеня 2019, 13:01

БВФБ і Шэньчжэньская фондавая біржа будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы біржавога гандлю

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" і Шэньчжэньская фондавая біржа (Shenzhen Stock Exchange - SZSE) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў сферы біржавога гандлю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БВФБ.

"Мемарандум прадугледжвае стварэнне беларуска-кітайскай ініцыятывы па абслугоўванні рынку капіталу, што ўключае ў сябе абмен біржавой інфармацыяй, правядзенне сумесных мерапрыемстваў, даследчых праектаў, нацэленых на развіццё і падтрымку арганізаваных рынкаў каштоўных папер", - адзначылі ў БВФБ.

Падпісанне мемарандума паміж Беларускай валютна-фондавай біржай і Шэньчжэньскай фондавай біржай стала чарговым крокам у пашырэнні ўзаемадзеяння ў біржавой сферы паміж Беларуссю і Кітаем.

Шэньчжэньская фондавая біржа - адна з асноўных фондавых біржаў у КНР, уваходіць у 10 самых вялікіх азіяцкіх біржаў, а таксама адна з буйнейшых у Азіі. SZSE заснавана ў 1990 годзе як самарэгулюемая юрыдычная асоба пад кіраўніцтвам Кітайскай камісіі па рэгуляванні каштоўных папер (CSRC). Інструментамі біржы з'яўляюцца акцыі, узаемныя фонды і аблігацыі, у лістынг уключана 2170 кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі