ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 12 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 чэрвеня 2020, 09:54

БУТБ змяняе парадак акрэдытацыі біржавых брокераў

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы парадак акрэдытацыі прафесійных удзельнікаў біржавога гандлю - біржавых брокераў устанаўліваецца на Беларускай універсальнай таварнай біржы з 1 чэрвеня, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Змяненні закрануць не толькі патэнцыяльныя, але і дзеючыя брокерскія арганізацыі, якія згодна з новым парадкам будуць падлягаць штогадовай акрэдытацыі. У прыватнасці, адмяняецца патрабаванне аб наяўнасці ў брокера не менш за два трэйдары, пры гэтым іх агульная колькасць не абмежавана. Для спрашчэння працэдуры акрэдытацыі і павышэння якасці брокерскіх паслуг уводзіцца бальная ацэнка як заяўнікаў, якія жадаюць акрэдытавацца ў гэтай якасці, так і брокераў, якія працуюць ужо на БУТБ, у тым ліку нерэзідэнтаў Беларусі", - сказаў Раман Яніў.

Цяпер, каб стаць біржавым брокерам або прайсці штогадовую акрэдытацыю, неабходна набраць па выніках ацэнкі 24 і больш балаў. Колькасць налічаных балаў залежыць ад адпаведнасці шэрагу крытэрыям. Напрыклад, за прыцягненне на біржавыя таргі ў якасці кліента раней не акрэдытаванай на БУТБ беларускай арганізацыі кампанія-заяўнік атрымае 3 балы за кожную, а калі прыцягнута замежнае прадпрыемства - 5 балаў. Калі ж у патэнцыяльнага брокера маецца запазычанасць па выплаце падаткаў, то ён аўтаматычна пазбавіцца 10 балаў.

Гэтыя новаўвядзенні не будуць распаўсюджвацца на брокераў, якія заключылі з БУТБ дагавор на біржавое абслугоўванне да 1 чэрвеня 2020 года.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам па экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям па выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Цяпер на БУТБ акрэдытавана амаль 40 біржавых брокераў, у тым ліку 14 нерэзідэнтаў з 11 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі