Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2019, 14:53

БУТБ спрасціла працэдуру ўдзелу ў біржавых таргах - электронны подпіс стаў бясплатным

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключы электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) для ўдзелу ў біржавых таргах ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" цяпер выдаюцца бясплатна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Як адзначаецца, права на бясплатны ключ ЭЛП маюць не толькі айчынныя, але і замежныя кампаніі. У БУТБ разлічваюць, што гэта дасць магчымасць павысіць прывабнасць біржавой пляцоўкі, а таксама будзе садзейнічаць зніжэнню парога ўваходу на біржавы таварны рынак для суб'ектаў гаспадарання.

"Акрамя таго, спрасцілася сама працэдура рэгістрацыі на біржы. Калі раней для ўдзелу ў таргах арганізацыям дзяржаўнай формы ўласнасці, якія ўжо мелі ключ ЭЛП, выдадзены рэспубліканскім засведчвальным цэнтрам, даводзілася дадаткова атрымліваць атрыбутны сертыфікат у засведчвальным цэнтры БУТБ, цяпер гэтага рабіць не трэба, - адзначылі ў прэс-службе. - Гэта значыць для рэгістрацыі на БУТБ дастаткова сертыфіката адкрытых ключоў Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу (ДзяржСКАК)".

У бліжэйшы час таксама плануецца ўнесці змяненні ў парадак рэгістрацыі кампаній-нерэзідэнтаў: іх пазбавяць ад неабходнасці перакладаць рэгістрацыйныя дакументы на рускую або беларускую мову. "Да канца года на сайце біржы будуць размешчаны шаблоны дакументацыі, перакладзеныя ўжо на мовы асноўных гандлёвых эканамічных партнёраў Беларусі", - растлумачылі ў БУТБ. Усё, што трэба будзе зрабіць замежнай кампаніі - гэта ўнесці патрэбныя даныя.

"Чакаецца, што спрашчэнне і патанненне працэдуры рэгістрацыі станоўча паўплывае на колькасць удзельнікаў біржавога гандлю і будзе садзейнічаць далейшаму развіццю біржавога сегмента таварнага рынку", - расказалі ў прэс-службе.

Сёння на Беларускай універсальнай таварнай біржы акрэдытавана 22 тыс. 240 кампаній, у тым ліку 4456 кампаній-нерэзідэнтаў з 62 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі