ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2022, 14:18

БУТБ правядзе пілотныя таргі па рэалізацыі на рынак Турцыі паліўных гранул

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе правесці ў снежні пілотныя таргі па рэалізацыі паліўных гранул (пелет) на рынак Турцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Зацікаўленасць у закупцы беларускага біяпаліва выказалі больш за 20 турэцкіх кампаній, перагаворы з якімі адбыліся ў ходзе ўдзелу дэлегацыі БУТБ у шматгаліновай выстаўцы MUSIAD EXPO у Стамбуле.

Паводле інфармацыі прэс-службы БУТБ, айчынныя пелетныя заводы гатовы выставіць на таргі больш за 13 тыс. т пелет з пастаўкай на ўмовах FCA (франка-перавозчык). Але, найбольш верагодна, гэта не фінальная лічба і па меры набліжэння даты таргоў не выключана яе карэкціроўка ў бок павелічэння. Паралельна вядзецца работа па акрэдытацыі на біржавой пляцоўцы патэнцыяльных пакупнікоў з Турцыі. Першы навучальны семінар для турэцкіх кампаній ужо адбыўся.

"Зразумелая лагістыка і значная ёмістасць турэцкага рынку робіць яго адным з самых перспектыўных напрамкаў экспарту для беларускай паліўнай прадукцыі. Акрамя турэцкіх кампаній, якія ўжо купляюць на біржы піламатэрыялы, на экспартныя таргі пелетамі плануецца прыцягнуць наведвальнікаў стэнда БУТБ на выстаўцы MUSIAD EXPO. У рабоце па фарміраванні пула пакупнікоў таксама задзейнічаны акрэдытаваны намі ў Турцыі біржавы брокер. Што датычыцца алгарытма правядзення таргоў, то гэта будзе класічны англійскі аўкцыён на павышэнне цаны, што дасць магчымасць айчынным вытворцам атрымаць дадатковую экспартную выручку", - расказалі ў прэс-службе біржы.

Па стане на 1 лістапада на БУТБ акрэдытаваны 27 рэзідэнтаў Турцыі, у тым ліку адзін біржавы брокер. На турэцкі рынак праз БУТБ у асноўным рэалізуецца прадукцыя дрэваапрацоўкі і лом чорных металаў. Біржавыя здзелкі па імпарце тавараў у Беларусь з удзелам турэцкіх кампаній у бягучым годзе не праводзіліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі