Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2024, 16:13

БУТБ пашырыць супрацоўніцтва з мангольскім бізнесам

Фота БУТБ
Фота БУТБ
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа мае намер пашыраць супрацоўніцтва з мангольскімі кампаніямі, зацікаўленымі ў імпарце і экспарце тавараў праз біржавую пляцоўку. Аб гэтым заявіла першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Вольга Гарэлік, выступаючы на беларуска-мангольскім бізнес-форуме, арганізаваным у рамках афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі ва Улан-Батар, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Пры гэтым, як падкрэсліла Вольга Гарэлік, суб'екты гаспадарання Манголіі могуць разлічваць на максімальнае садзейнічанне з боку біржы не толькі на ўсіх этапах удзелу ў таргах, але і ў постгандлёвы перыяд - у частцы кнатролю выканання абавязацельстваў па заключаных здзелках.

"Для мангольскіх прадпрыемстваў біржа будзе працаваць у рэжыме "аднаго акна", забяспечваючы ўсе неабходныя ўмовы для вядзення паспяховага бізнесу ў Беларусі. Гэта і непасрэдны доступ да беларускіх вытворцаў і спажыўцоў, і інфармацыйная падтрымка, і маркетынгавае пашырэнне, і суправаджэнне здзелак. Такім чынам, біржа прапануе мангольскім экспарцёрам і імпарцёрам выхад на беларускі рынак "пад ключ", з мінімальнымі рызыкамі і затратамі", - падкрэсліла першы намеснік старшыні праўлення БУТБ.

Па выніках В2В-перагавораў, якія адбыліся на палях бізнес-форуму, дэлегацыя БУТБ абмеркавала з прадстаўнікамі дзелавых колаў Манголіі шэраг перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння, здольных станоўча паўплываць на паказчыкі беларуска-мангольскага біржавога тавараабароту. У прыватнасці, плануецца прапрацаваць пытанне паставак на мангольскі рынак беларускіх піламатэрыялаў, якія карыстаюцца вялікім попытам у будаўнічым сектары краіны, а таксама павялічыць аб'ёмы закупак цукру і сухога малака мангольскімі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці.

Паводле інфармацыі БУТБ, сёння на біржы акрэдытаваны шэсць рэзідэнтаў Манголіі, адзін з якіх мае статус біржавога брокера. У студзені-маі 2024 года сума біржавых здзелак мангольскіх удзельнікаў таргоў дасягнула $2,5 млн. Звыш 90 працэнтаў гэтай сумы прыпала на пастаўкі беларускага цукру.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі