Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках развіцця біржавога гандлю прадукцыяй хімічнай галіны Беларуская ўніверсальная таварная біржа пашырыла асартымент прамысловай хіміі, якая рэалізуецца на ўнутраным рынку краіны. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
У прыватнасці, цяпер на рэгулярных біржавых таргах можна набыць тэхнічны аміяк, ацэтон, карбанат калію, азоцістакіслы натрый, хлорысты нікель, кальцыніраваную соду, іонаабменную смалу, пераўтваральнікі ржы і сальвенты. Шэраг вытворцаў і пастаўшчыкоў прамысловай хіміі ўжо акрэдытаваны на БУТБ і размяшчаюць заяўкі, аднак работа па прыцягненні на біржу новых прадаўцоў гэтай прадукцыі прадаўжаецца.
Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, прыярытэтная ўвага ўдзяляецца айчынным прадпрыемствам хімічнай прамысловасці, на якія прыпадае асноўная колькасць здзелак. Разам з тым для забеспячэння больш высокага ўзроўню канкурэнцыі на БУТБ таксама акрэдытуюцца замежныя кампаніі. Пакуль гэта пераважна рэзідэнты Расійскай Федэрацыі.
"Палімерная прадукцыя і прамысловая хімія - адносна малады, але ў той жа час вельмі перспектыўны сегмент біржавога таварнага рынку з вялікім патэнцыялам росту. Дастаткова паглядзець на статыстыку. Калі ў студзені - ліпені мінулага года здзелкі па гэтай таварнай групе заключалі 98 прадаўцоў і 143 пакупнікі, то ў бягучым годзе колькасць прадаўцоў дасягнула 143, а пакупнікоў - 195. Рост колькасці ўдзельнікаў таргоў станоўча выявіўся на аб'ёмах рэалізацыі, якія павялічыліся ў вартасным выражэнні больш як у паўтара раза - да Br109,3 млн. Разлічваем, што пашырэнне наменклатуры прамысловай хіміі, прадстаўленай на біржавой пляцоўцы, надасць дадатковы імпульс гэтаму напрамку біржавога гандлю і паслужыць стымулам для кампаній, якія яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваюць магчымасці біржавога механізма", - адзначылі ў прэс-службе біржы.
Гандлёвыя сесіі па рэалізацыі палімераў, плёнкі, палімернай упакоўкі і хіміі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь праходзяць на БУТБ два разы ў тыдзень. Наменклатура біржавых тавараў налічвае больш як 50 пазіцый, найбольш запатрабаваных у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Пры гэтым для зручнасці пакупнікоў прадугледжана магчымасць правядзення таргоў з перадкваліфікацыяй прадацоў на аснове прадастаўленых узораў прадукцыі.-0-