Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2022, 14:06

БУТБ: імпартазамяшчэнне павінна стаць базісам для развіцця біржавога гандлю Беларусі і Карэліі

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імпартазамяшчэнне павінна стаць базісам для развіцця біржавога гандлю Беларусі і Карэліі. Такое меркаванне выказаў першы намеснік старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы Эдуард Бельскі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"Нашу гандлёвую платформу ўжо выкарыстоўваюць прадпрыемствы з дзесяці рэгіёнаў Расіі, выступаючы як у ролі заказчыкаў, так і пастаўшчыкоў імпартазамяшчальных тавараў. Больш таго, значная доля кампаній удзельнічае ў таргах на рэгулярнай аснове. У выніку крыху больш чым за паўгода работы пляцоўкі імпартазамяшчэння сума здзелак, праведзеных рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі, склала $7,5 млн у эквіваленце. Прычым кожная такая здзелка - наглядны прыклад таго, як біржавы механізм дапамагае вырашаць актуальныя для Беларусі і Расіі задачы: забеспячэнне бесперабойных паставак тавараў крытычнага імпарту і дыверсіфікацыя экспарту прадукцыі айчынных вытворцаў. А прымаючы пад увагу шырокі спектр таварных пазіцый, якія патрабуюць імпартазамяшчэння, лічу, што менавіта гэты напрамак павінен стаць базісам для развіцця біржавога гандлю Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Карэлія", - падкрэсліў Эдуард Бельскі.

У якасці перспектыўных тавараў карэльскай вытворчасці, якія маглі б рэалізоўвацца на беларускай пляцоўцы імпартазамяшчэння, прадстаўнік БУТБ адзначыў прамысловае абсталяванне і будаўнічыя матэрыялы, у той час як з Беларусі ў Карэлію мэтазгодна пастаўляць прадукты харчавання, а таксама машыны і механізмы для дрэваапрацоўчай галіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі