Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2024, 18:06

БУТБ дапаможа арганізаваць пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі на Камчатку 

Фота БУТБ
Фота БУТБ
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа гатова аказаць садзейнічанне прадпрыемствам Камчацкага края, зацікаўленым у закупках прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, забяспечыўшы непасрэдны доступ да вядучых беларускіх вытворцаў. Пры гэтым у якасці прыярытэтнага напрамку біржавога гандлю з Камчаткай разглядаюцца пастаўкі малакапрадуктаў, якія паспяхова ўжо рэалізуюцца ў Далёкаўсходнюю федэральную акругу Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Гэта пытанне абмяркоўвалася ў ходзе сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў Камчацкага края, якая адбылася 5 лютага на базе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 камчацкіх кампаній - пераважна малы і сярэдні бізнес.

"Павелічэнне аб'ёмаў экспарту сельгаспрадукцыі ў Расійскую Федэрацыю з'яўляецца адной з ключавых задач біржы ў бягучым годзе. Па выніках мінулага года сума здзелак па рэалізацыі беларускай прадукцыі АПК на расійскі рынак вырасла ў 4,5 раза. Найбольшым попытам у рэзідэнтаў РФ карысталася айчыннае сметанковае масла, сухое малако і сычужныя сыры. У вартасным выражэнні на гэтыя пазіцыі прыпала 88 працэнтаў усіх біржавых продажаў сельгаспрадукцыі ў Расію. Асабліва актыўна беларускія малакапрадукты куплялі кампаніі з Маскоўскай, Ленінградскай, Іванаўскай, Смаленскай, Наўгародскай і Растоўскай абласцей, а таксама з Рэспублікі Татарстан і Стаўрапольскага края. Што датычыцца Далёкаўсходняй федэральнай акругі, то цяпер біржавы гандаль прадукцыяй сельскагаспадарчай галіны арганізаваны толькі з Прыморскім краем. У 2023 годзе прадпрыемствамі з гэтага рэгіёна было заключана некалькі пробных здзелак па імпарце сухога малака, аднак ужо ў студзені 2024-га аб'ёмы закупак прыкметна выраслі, а таварная наменклатура папоўнілася сметанковым маслам. Супрацоўніцтва з Камчацкім краем плануецца выбудоўваць у аналагічным рэчышчы, тым больш што зацікаўленасць у рабоце з беларускімі экспарцёрамі ў камчацкіх прадпрымальнікаў ёсць", - паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Па стане на 31 студзеня 2024 года, на БУТБ былі акрэдытаваны 3642 рэзідэнты Расійскай Федэрацыі, а сума заключаных імі біржавых здзелак у параўнанні са студзенем 2023 года павялічылася ў 9,8 раза. Асноўнымі драйверамі росту сталі экспартныя пастаўкі беларускіх малакапрадуктаў, піламатэрыялаў і блокаў з ячэістага бетону.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі