Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 15:52

БУТБ: біржавыя цэны на піламатэрыялы для ўнутранага рынку знізіліся на трэць

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біржавыя цэны на піламатэрыялы для ўнутранага рынку знізіліся на трэць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

З пачатку года кошт найбольш запатрабаваных відаў піламатэрыялаў, што рэалізуюцца на біржавых таргах на ўнутраным рынку, знізіўся ў сярэднім на 30-35 працэнтаў. Калі ў студзені гэтага года абразная дошка хвойных парод другога сорту прапаноўвалася прадаўцамі па цане Br530 за 1 куб.м, то ў верасні яе ўжо можна было набыць па Br340 за 1 куб.м. Як паведамілі ў прэс-службе БУТБ, значнае патанненне пілапрадукцыі для беларускіх удзельнікаў біржавых таргоў звязана са змяненнямі ў рыначнай кан'юнктуры, якія адбыліся пад уплывам шэрага ўнутраных і знешніх фактараў.

"Нягледзячы на тое, што значную долю біржавога экспарту піламатэрыялаў атрымалася аператыўна пераарыентаваць на альтэрнатыўныя рынкі, ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў і складанасцей з лагістыкай многія дрэваапрацоўшчыкі звярнулі больш пільную ўвагу на айчынных спажыўцоў. Зразумела, гэта станоўча выявілася на продажах унутры краіны. Так, у трэцім квартале 2022 года аб'ём рэалізацыі пілапрадукцыі на ўнутраным рынку ў чатыры разы перавысіў аналагічны паказчык 2021 года і склаў больш за 210 тыс. куб.м. У грашовым выражэнні продажы выраслі ўдвая, да Br70 млн. Акрамя таго, у два разы павялічылася колькасць прадаўцоў, і цяпер сваю прадукцыю праз біржавую пляцоўку на ўнутраным рынку рэалізуюць каля 600 арганізацый. Забяспечыць высокія паказчыкі продажаў дало магчымасць і павелічэнне штомесячнага аб'ёму прапанавання піламатэрыялаў - са 150-200 тыс. куб.м у пачатку года да 500-600 тыс. куб.м у трэцім квартале. Пры гэтым у апошнія месяцы рэалізоўвалася каля 10-15 працэнтаў ад выстаўляемага на таргі рэсурсу. Гэта значыць, што попыт з боку беларускіх спажыўцоў поўнасцю задавальняецца і перадумовы для росту цэн цяпер адсутнічаюць", - адзначылі ў БУТБ.

У студзені - верасні 2022 года праз біржавыя таргі на ўнутраным рынку Беларусі рэалізавана 579,4 тыс. куб.м піламатэрыялаў, што ў 2,1 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. У вартасным выражэнні продажы пілапрадукцыі праз БУТБ павялічыліся ў 1,7 раза, да Br224,2 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі