Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2022, 15:54

БУТБ адзначае зніжэнне кошту дзелавой драўніны

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт дзелавой драўніны на Беларускай універсальнай таварнай біржы прадаўжае зніжацца, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Згодна з маніторынгам цэн, праводзімым Беларускай універсальнай таварнай біржай, у чацвёртым квартале 2021 года кошт круглых лесаматэрыялаў на біржавых таргах на ўнутраным рынку прадоўжыў зніжацца. У прыватнасці, у параўнанні з трэцім кварталам высакаякасная драўніна хвойных парод сартоў А і В патаннела ў сярэднім на 35 працэнтаў, а нізкаякасная сыравіна сартоў С і D - на 30 працэнтаў", - сказаў Раман Яніў.

На думку аналітыкаў БУТБ, захаванню сыходнага цэнавага трэнду пасадзейнічалі перш за ўсё гадавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2022 года, на якія было выстаўлена 60 працэнтаў ад запланаванага гадавога аб'ёму, а не 40 працэнтаў, як у папярэднія гады. Акрамя таго, быў прыменены новы механізм правядзення таргоў з раздзяленнем на спажывецкія секцыі і без абмежаванняў па допуску ўдзельнікаў. У выніку вытворцам розных відаў прадукцыі не давялося канкурыраваць адзін з адным за адзін і той жа рэсурс, што дало магчымасць прадухіліць неабгрунтаваны рост цэн на найбольш запатрабаваныя віды сыравіны.

У цэлым да канца 2021 года цэны на біржавых таргах дзелавой драўнінай стабілізаваліся і зніжэнне каціровак было ўжо не такое істотнае, як у кастрычніку - лістападзе. Напрыклад, круглыя лесаматэрыялы ліставых парод у залежнасці ад сорту, дыяметра і ўмоў пастаўкі ў снежні адносна лістапада патаннелі на 5 працэнтаў, высакаякасная драўніна хвойных парод сартоў А і В - на 6 працэнтаў, а нізкаякасная сыравіна хвойных парод сартоў С і D - на 5 працэнтаў.

"Пры бягучых суадносінах попыту і прапанавання верагоднасць сур'ёзных цэнавых ваганняў на ўнутраным рынку мінімальная, тым больш што асноўныя спажыўцы рэсурсу ўжо задаволілі свае патрэбнасці ў мінулым годзе. Зыходзячы з гэтага можна прагназаваць, што ў студзені кошт круглых лесаматэрыялаў для айчынных пакупнікоў прынцыпова не зменіцца", - лічаць на БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі