ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 09:44

Будкомплекс Гомельскай вобласці ў студзені-маі павялічыў экспарт паслуг больш як у 2,5 раза

Фота з архіва
Фота з архіва

28 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Экспарт будаўнічых, інжынерных і архітэктурных паслуг арганізацый Гомельскай вобласці ў студзені - маі дасягнуў $28,7 млн. Тэмп росту да аналагічнага мінулагодняга перыяду - 266,3 працэнта. Такія лічбы прывёў 27 ліпеня намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі на пасяджэнні аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для павелічэння аб'ёмаў будаўнічых работ будкомплекс рэгіёна актыўна працуе па нарошчванні экспарту паслуг, адзначыў намеснік старшыні. У жыллёвым будаўніцтве экспартуюць паслугі Гомельскі і Мазырскі ДБК, у дарожным і праектаванні - "Гомельаблдарбуд" і ДБТ нумар 2 Гомеля. Выконваюць работы на знешніх рынках "Мазырпрамбуд", "Гомельпрамбурвод", іншыя арганізацыі.

"Цяпер закантрактавана праектаў на больш чым $86 млн, у перспектыве - яшчэ на $53 млн", - удакладніў ён.

Акрамя таго, гомельскія будаўнікі выказалі свае прапановы па праектаванні і будаўніцтве шматкватэрных дамоў для дзяцей-сірот у Бранскай вобласці. Работы фінансуюцца за кошт муніцыпальнага бюджэту.

Пастаўляе на знешнія рынкі будаўнічы комплекс паўднёва-ўсходняга рэгіёна і свае тавары.

У цэлым работу арганізацый галіны ў студзені - чэрвені Андрэй Бараноўскі назваў рэнтабельнай, прыбытковай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі