Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2020, 10:11

БЦК зарэгістравала свой таварны знак

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Беларуская цэментная кампанія" атрымала пасведчанне Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці аб рэгістрацыі ўласнага таварнага знака, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЦК.

Як растлумачылі ў прэс-службе, таварны знак выглядае як камбінаваная выява са спалучэннем фірменных колераў холдынга - белага, шэрага і аранжавага. Цяпер кампанія валодае выключным правам на выкарыстанне свайго таварнага знака на тэрыторыі Беларусі.

"Рэгістрацыя таварнага знака - гэта дадатковы інструмент для абароны сваіх інтарэсаў на рынку, у тым ліку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, - лічаць у кіруючай кампаніі холдынга. - У далейшым БЦК плануе зарэгістраваць уласны таварны знак і на знешніх рынках".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі