Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2021, 13:38

БЦК адкрыла прадстаўніцтва ва Украіне

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Беларуская цэментная кампанія" адкрыў сваё прадстаўніцтва ва Украіне. Прэзентацыя ТАА "Беларуская цэментная кампанія - Украіна" адбылася на міжнароднай будаўнічай выстаўцы InterBuildExpo-2021 у Кіеве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт цэментнага холдынга.

"Адкрыццё ўласнага прадстаўніцтва - гэта важны крок у эфектыўным супрацоўніцтве з украінскімі спажыўцамі цэменту і будаўнічых матэрыялаў", - лічыць начальнік упраўлення па знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Вольга Урублеўская.

Што датычыцца ўдзелу БЦК у выстаўцы, то, паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення, была прэзентавана прадукцыя ўсіх прадпрыемстваў холдынга, прадэманстравана вытворчая магутнасць уваходзячых у яго заводаў. Стэнд БЦК наведалі прадстаўнікі больш як 30 буйных профільных арганізацый, пераважна ўкраінскіх, а таксама з Румыніі, Малдовы і іншых краін. Гэта фірмы са сваімі гандлёвымі сеткамі, будаўнічыя кампаніі і вытворцы жалезабетонных вырабаў. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі буйных лагістычных кампаній, якія прапрацоўваюць пытанне дастаўкі беларускай прадукцыі па тэрыторыі Украіны і за яе межы. "Прайшлі паспяховыя перагаворы. Больш за ўсё спажыўцоў цікавілі пастаўкі з Беларусі цэменту і блокаў з ячэістага бетону. Па выніках выстаўкі БЦК знаходзіцца на стадыі заключэння значных кантрактаў", - падкрэсліла Вольга Урублеўская.

Гандлёвы дом "Беларуская цэментная кампанія - Украіна" пачаў працаваць у сакавіку 2021 года. Гэта ўжо чацвёртае прадстаўніцтва БЦК за мяжой: холдынг мае свае гандлёвыя дамы ў Расіі (Смаленск, Калінінград) і Польшчы (Седльцы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі