
28 красавіка, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Перад беларускімі аграрыямі пастаўлена задача пасеяць раннія збожжавыя, буракі, лён да 1 мая. Аб тэрмінах завяршэння сяўбы гэтых культур далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку ў час яго рабочай паездкі ў Веткаўскі раён міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр нагадаў, што па шэрагу культур павялічаны плошчы сяўбы, у тым ліку цукровых буракоў, кукурузы на сілас.
"Паводле даных на сённяшнюю раніцу, засталося пасеяць 77 тыс. га ранніх збожжавых культур. Выстаўляем канчатковы тэрмін 1 мая", - сказаў міністр.
"Па цукровых бураках ідзём, апярэджваючы мінулы год. 77 працэнтаў на сёння пасеялі. Па абласцях ставім тэрмін 1 мая", - адзначыў ён.
Што датычыцца лёну, то пасеяна ўжо 69 працэнтаў. У мінулым годзе на гэту дату было 38 працэнтаў. "Засталося 14,5 тыс. га. Таксама ставім тэрмін 1 мая", - удакладніў Ігар Брыло.
Да гэтай жа даты стаіць задача завяршыць і сяўбу яравога рапсу - усім абласцям, акрамя Віцебска, дзе работу з гэтай культурай павінны завяршыць да 5 мая.
"Кукурузы на сёння мы пасеялі 142 тыс. га - 12 працэнтаў. Усяго мільён га сеяць. Усім абласцям пастаўлена задача - да 20 мая", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, тэхнічна аграрыі гатовы, насеннем забяспечаны.
Ігар Брыло дадаў, што сельгасарганізацыі правялі ўжо ў тэрмін першую падкормку, цяпер ідзе другая.-0-