ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2016, 09:03

Брыло: хацелася б выбудаваць дастойныя ўзаемаадносіны з Рассельгаснаглядам, але нам выстаўляюцца прэтэнзіі

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі зацікаўлена ў выбудоўванні дастойных узаемаадносін з Рассельгаснаглядам. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

"Нам хацелася б выбудаваць дастойныя ўзаемаадносіны з Рассельгаснаглядам, але калі нам выстаўляюцца патрабаванні і прэтэнзіі, якія не абгрунтаваныя, вось тут, вядома, пачынаецца іншая гульня", - сказаў намеснік міністра. Стварэнне бар'ераў для паставак беларускай прадукцыі на расійскі рынак супярэчыць прынцыпам ЕАЭС.

Ігар Брыло падкрэсліў, што па кожным факце неадпаведнсці беларускі бок прадастаўляе Рассельгаснагляду поўны пакет дакументаў. "Рэгулярна з імі абмяркоўваем гэту тэму", - сказаў ён.

Амаль 95 працэнтаў беларускага харчовага экспарту прыпадае на Расію і толькі 5 працэнтаў - на іншыя краіны. У сувязі з гэтым намеснік міністра адзначыў важнасць дыверсіфікацыі рынкаў збыту і падкрэсліў, што Беларусь вядзе пошук новых партнёраў для пашырэння паставак прадуктаў харчавання."У 2015 годзе мы правялі атэстацыю ўсіх малочных прадпрыемстваў на прадмет пастаўкі нашай прадукцыі ў Кітай, у наступным годзе ў нас запланавана атэстацыя кітайскімі экспертамі нашых птушкагадоўчых прадпрыемстваў", - расказаў Ігар Брыло.

Вядуцца перагаворы аб партнёрстве з ААЭ. "Дасягнута поўнае ўзаемаразуменне з арабскім бокам. У бліжэйшы час эксперты ААЭ прыбудуць у Беларусь для сертыфікацыі нашай прадукцыі", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі