Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2022, 16:59

Бранцэвіч: уплыў санкцыйных абмежаванняў на аграпрамысловыя рэгіёны мінімальны

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уплыў санкцыйных абмежаванняў на аграпрамысловыя рэгіёны мінімальны. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у час наведвання Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Намеснік міністра прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама аб выніках работы за першае паўгоддзе 2022 года. Паводле слоў Таццяны Бранцэвіч, уплыў санкцыйных абмежаванняў на рэгіёны, падобныя да Маларыцкага, мінімальны. "З аднаго боку, гэта адбылося з-за перавагі ў рэальным сектары аграпрамысловага комплексу і традыцыйных прамысловых вытворчасцей. З другога - сваю станоўчую ролю адыграла стратэгія развіцця рэгіёна за кошт павышэння эфектыўнасці выкарыстання існуючых рэсурсаў", - адзначыла яна.

Таццяна Бранцэвіч звярнула ўвагу, што ў эканоміцы з'явіліся новыя магчымасці, якія неабходна выкарыстоўваць. "Па-першае, на ўнутраным і знешнім рынках адкрыліся новыя нішы для беларускіх вытворцаў. Першачарговая задача - аператыўна асвоіць вытворчасць такой прадукцыі. Па-другое, прадпрыемствы па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі актыўна асвойваюць новыя экспартныя напрамкі, у тым ліку "далёкую дугу" і рынак Кітая. Для загрузкі магутнасцей жывёлагадоўля Маларыцкага раёна павінна нарасціць тэмпы росту вытворчасці сельгаспрадукцыі. Усё неабходнае для гэтага ёсць: база і кадры", - рэзюмавала намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі