Сцяг Нядзеля, 14 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2024, 12:36

Бранцэвіч: стратэгіі развіцця рэгіёнаў павінны фарміравацца з улікам сусветных трэндаў і націнтарэсаў

Таццяна Бранцэвіч. Фота Міністэрства эканомікі
Таццяна Бранцэвіч. Фота Міністэрства эканомікі
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгіі развіцця рэгіёнаў павінны фарміравацца з улікам сусветных трэндаў і нацыянальных інтарэсаў. Такое меркаванне выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у сваім звароце да ўдзельнікаў стратэгічных сесій па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці. Гэта мерапрыемства прадоўжыла серыю сустрэч "Майстэрня будучыні" па фарміраванні мадэлей устойлівага развіцця абласцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Паводле слоў намесніка міністра эканомікі, менавіта рэгіянальныя стратэгіі з'яўляюцца дзейсным інструментам, які дае магчымасць раскрыць патэнцыял і канкурэнтныя перавагі кожнай вобласці. Пры гэтым ёсць вопыт такой работы - раней быў паспяхова рэалізаваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь".

"Дасягнутыя вынікі, сусветныя тэндэнцыі і нацыянальныя інтарэсы - гэта ключавое для фарміравання рэгіянальных стратэгій да 2040 года. І сёння, абапіраючыся на веды і набытыя кампетэнцыі, мы можам рухацца далей у рамках сумеснага праекта з ПРААН "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі мэт устойлівага развіцця. Пераканана, што сумесная работа будзе цікавай, стане чарговым крокам у паглыбленні супрацоўніцтва на шляху ўстойлівага развіцця, поспеху і працвітання нашай краіны", - падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі