Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2024, 15:38

Бранцэвіч: рэалізацыя дзяржпраграм павінна садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця беларусаў

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя дзяржпраграм павінна садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця беларусаў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у час пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Камісія прааналізавала справаздачы аб выніках рэалізацыі дзяржпраграм "Рынак працы і садзейнічанне занятасці", "Адукацыя і маладзёжная палітыка", "Масавая інфармацыя і кнігавыданне", "Урэгуляванне надзвычайных сітуацый".

На думку Таццяны Бранцэвіч, рэалізацыя дзяржпраграм павінна садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця ў рэгіёнах, ствараць новыя магчымасці для самарэалізацыі людзей.

"Праведзена вялікая работа па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў адукацыі. За тры гады ў інфраструктуру было ўкладзена звыш Br30 млрд. Як вынік, у рэгіёнах з'явілася 67 новых аб'ектаў, у тым ліку 40 дзіцячых садоў і 15 школ, яшчэ 55 аб'ектаў адкрылася пасля рэканструкцыі. Дзяржава прадоўжыла інвесціраваць у эфектыўную занятасць і бяспечныя ўмовы працы. На гэтыя мэты ў 2021-2023 гадах было накіравана больш за Br103 млн. Садзейнічанне ў працаўладкаванні на вакантныя рабочыя месцы, сезонныя работы, а таксама ў праходжанні прафпадрыхтоўкі і навучання "пад заказ" атрымалі звыш 460 тыс. чалавек. Асаблівая ўвага - інвалідам, асобам перадпенсійнага ўзросту, шматдзетным і адзінокім бацькам", - адзначыла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, важна кантраляваць эфектыўнасць інвестыцый у якасць жыцця людзей. "Бо гэтыя сродкі не толькі забяспечваюць сацыяльную стабільнасць, але і ствараюць перадумовы для ўстойлівага эканамічнага росту ў доўгатэрміновай перспектыве. Таму аддача ад іх павінна быць максімальнай", - канстатавала Таццяна Бранцэвіч.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкамаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі