ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 кастрычніка 2021, 19:58

Бранцэвіч: энергетыка з'яўляецца асновай для развіцця эканомікі і бізнесу

На выстаўцы Energy Expo
На выстаўцы Energy Expo

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетыка - гэта аснова для развіцця эканомікі і бізнесу. Такое меркаванне выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч на XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo, які праходзіць у Мінску 12-15 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Энергетыка - гэта аснова для развіцця эканомікі і бізнесу. Таму яна павінна быць эфектыўнай, сучаснай і, такім чынам, экалагічнай. І відавочна, што ключавую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае ўвод у эксплуатацыю БелАЭС. Работа атамнай станцыі дасць магчымасць рэальнаму сектару перайсці на новы ўзровень, развіваць энергаёмістыя вытворчасці, пры гэтым захоўваючы экалагічны баланс", - сказала Таццяна Бранцэвіч.

У бягучым годзе форум прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы. Традыцыйна праграма мерапрыемства ўключае правядзенне выставак, круглых сталоў, канферэнцый, прэзентацый і інш. У цэнтры ўвагі - стратэгічныя напрамкі развіцця энергетычнай галіны. У мерапрыемствах форуму актыўна ўдзельнічаюць кіраўніцтва і эксперты Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі