28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БПБ-Ашчадбанк з 1 лютага ўводзіць ліміты па выдачы наяўных сродкаў з банкаўскіх картак, эмітаваных да бягучых рахункаў у беларускіх рублях. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка.
"З 1 лютага ўводзяцца ліміты па аперацыях выдачы наяўных сродкаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных да бягучых (разліковых) рахункаў у беларускіх рублях", - гаворыцца ў паведамленні.
На сайце таксама прыводзяцца памеры ліміту па выдачы замежнай валюты ў дзень у залежнасці ад тыпу картак. Напрыклад, уладальнікі картак Visa Infinite, Visa Infinite Ultra, MasterCard World Black Edition могуць зняць $25 тыс. у дзень, Visa Platinum - $15 тыс., Visa Gold, Visa Classic, MasterCard Standard, MasterCard Gold - $5 тыс., Visa Electron, Maestro, Visa Virtuon і БЕЛКАРТ- $2 тыс.
Прычыны аб увядзенні лімітаў банк не тлумачыць.
"БПБ-Ашчадбанк" вядзе сваю гісторыю з 1923 года. У 1991 годзе быў заснаваны акцыянерны камерцыйны Белпрамбудбанк, у 1999-м банк перайменаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства "Белпрамбудбанк". У 2009 годзе ўрад Беларусі і Ашчадбанк Расіі аб'явілі аб падпісанні пагаднення аб куплі расійскім Ашчадным банкам 93,27 працэнта акцый ААТ "БПБ-Банк" і заключэнні інвестыцыйнага пагаднення аб доўгатэрміновым развіцці беларускага банка. У кастрычніку 2011 года банк перайменаваны ў ААТ "БПБ-Ашчадбанк".-0-
