Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2020, 12:25

Больш за трэць зваротаў наконт парушэння правоў спажыўцоў у студзені-верасні датычыліся гандлю

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за трэць зваротаў наконт парушэння правоў спажыўцоў у студзені - верасні 2020 года датычыліся гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

МАРГ, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за 9 месяцаў разгледзелі 7273 звароты грамадзян (у студзені - верасні 2019 года - 8029). Такім чынам, гэта колькасць знізілася на 9 працэнтаў. Найбольшую колькасць зваротаў разгледзелі Мінскі гарвыканкам і адміністрацыі раёнаў Мінска (36 працэнтаў ад агульнай колькасці), выканкамы Брэсцкай вобласці (15 працэнтаў), Магілёўскай (11,3 працэнта), Мінскай (10 працэнтаў).

"Структура зваротаў у галіне абароны правоў спажыўцоў на працягу апошніх некалькіх гадоў захоўваецца. Скаргі па пытаннях парушэння правоў спажыўцоў у сферы рознічнага гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі, у тым ліку праз інтэрнэт-магазіны, складаюць 36 працэнтаў ад агульнай колькасці, па паслугах - 64 працэнты", - адзначылі ў МАРГ. Сюды адносяцца жыллёва-камунальныя паслугі, бытавое абслугоўванне, паслугі сэрвісных цэнтраў і іншыя, у тым ліку турыстычныя, медыцынскія, фінансавыя, перавозчыкаў, сувязі.

Грамадзяне найбольш часта звярталіся ў сувязі з набыццём тавараў неналежнай якасці, прадастаўленнем недакладнай інфармацыі аб таварах, у тым ліку на сайтах інтэрнэт-магазінаў, а таксама ў сувязі з немагчымасцю вярнуць тавар, набыты ў час прэзентацый, рэкламных акцый. Звароты таксама датычыліся павышэння інтэрнэт-прадаўцамі цаны на тавар пасля пацвярджэння заказу на набыццё або адмовы ў дастаўцы па заяўленай цане. Спажыўцы скардзіліся і на парушэнне прадаўцамі інтэрнэт-магазінаў прадугледжанага заканадаўствам тэрміну вяртання грашовых сродкаў за тавар належнай і неналежнай якасці, а таксама назвязваннем пашыранай гарантыі пры набыцці тэхнічна складаных тавараў. Акрамя таго, у ліку прычын для скаргаў - махлярскія (фішынгавыя) інтэрнэт-сайты, не прадастаўленне спажыўцам права выбару формы аплаты (наяўная, безнаяўная) за заказаныя ў інтэрнэт-магазіне тавары, немагчымасць вяртання кошту ўваходных білетаў на адмененыя культурна-відовішчныя мерапрыемствы.

"Актуальнымі застаюцца звароты спажыўцоў, звязаныя з набыццём тавараў у сацыяльных сетках і ў групах, якія ствараюцца ў папулярных мэсэнджарах. Спажыўцам трэба ведаць, што ў гэтых выпадках адпраўшчыкамі тавараў, як правіла, з'яўляюцца фізічныя асобы і на набыццё ў іх тавараў беларускае заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў не распаўсюджваецца. У такіх выпадках спрэчкі, якія ўзніклі, могуць вырашацца толькі ў судовым парадку", - звярнулі ўвагу ў МАРГ.

З развіццём інтэрнэт-тэхналогій і анлайн-сэрвісаў расце колькасць махлярстваў з выкарыстаннем так званых фішынгавых інтэрнэт-сайтаў, якія капіруюць сайты папулярных беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. Стварэнне такіх копій накіравана на крадзеж грашовых сродкаў з рахункаў банкаўскіх картак грамадзян, якія размяшчаюць рэкламныя аб'явы аб продажы тавараў на інтэрнэт-рэсурсах. Найбольш часта махлярскія дзеянні ўчыняюцца на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках, калі адна фізічная асоба прадае іншай тавар, што быў ва ўжыванні. Пры гэтым махляры, як правіла, выступаюць у ролі пакупнікоў, прапануючы ажыццявіць разлік у безнаяўнай форме праз фішынгавы сайт. Спасылку на яго звычайна прысылаюць у мэсэнджар і просяць паведаміць звесткі аб банкаўскай картцы.

У студзені - верасні складзена 314 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях у сферы абароны правоў спажыўцоў і гандлю, вынесена 313 прадпісанняў аб спыненні парушэнняў. Суб'ектам гаспадарання накіроўваліся рэкамендацыі і папярэджанні, праводзілася растлумачальная работа. Па выніках разгляду зваротаў у дасудовым парадку спажыўцам кампенсавана матэрыяльнага ўрону на суму Br127,4 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі