Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2022, 11:45

Больш за Br80 тыс. выдзеляць з бюджэту на ўмацаванне сховішчаў радыеактыўных адходаў

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Br80,11 тыс. выдзеляць з бюджэту на праект па ўмацаванні сховішчаў радыеактыўных адходаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 мая 2022 года нумар 283, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Сродкі будуць перададзены ў бюджэт Мінска на правядзенне праектных работ па тэхнічным умацаванні сховішчаў радыеактыўных адходаў спецыялізаванага прадпрыемства па абыходжанні з такімі адходамі "Экарэс".

Міністэрства фінансаў выдзеліць гэтыя грошы са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі