Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2019, 12:03

Больш за Br43 млн будзе накіравана з рэспубліканскага бюджэту на завяршэнне будаўніцтва МТФ

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для завяршэння будаўніцтва і рэканструкцыі ў 2019 годзе малочна-таварных ферм з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена да Br43,067 млн на прадастаўленне крэдытаў абласным бюджэтам. Адпаведны ўказ нумар 342, падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам абласныя бюджэты атрымаюць крэдыты, а далей аблвыканкамы за кошт атрыманых сродкаў прадаставяць бюджэтныя пазыкі арганізацыям перапрацоўчай прамысловасці, каб яны ў сваю чаргу прафінансавалі завяршэнне будаўніцтва МТФ, разлічыліся з пастаўшчыкамі, падрадчыкамі, выканаўцамі. Пазыкі будуць пералічаны ў беларускіх рублях на спецыяльныя рахункі і могуць быць выкарыстаны толькі па мэтавым прызначэнні.

Прадугледжваецца, што памер бюджэтнага крэдыту для Брэсцкай вобласці не перасягне Br8,1 млн, для Віцебскай - Br12,5 млн, для Гродзенскай - Br5,226 млн, для Мінскай - Br6,748 млн, Магілёўскай - Br10,493 млн. Грошы ім будуць прадастаўлены за кошт астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што ўтварыліся на 1 студзеня 2019 года.

Ва ўказе пералічаны перапрацоўчыя арганізацыі, якія змогуць атрымаць у аблвыканкамах бюджэтныя пазыкі, і найменні аб'ектаў, якія яны маюць права прафінансаваць.

Умовы прадастаўлення бюджэтных крэдытаў і пазык для арганізацый аднолькавыя: 3 працэнты гадавых за карыстанне, пачатак пагашэння з 1 студзеня 2021 года, заканчэнне - 31 снежня 2023 або 2025 года ў залежнасці ад арганізацыі.

На старшынь аблвыканкамаў ускладзена персанальная адказнасць за ўвод у эксплуатацыю ў 2019 годзе малочна-таварных ферм, выдзеленых чэргаў, пускавых комплексаў, а таксама камплектаванне жывёлай у 2020 годзе для выхаду на поўную праектную магутнасць. Кіраўнікі перапрацоўчых арганізацый, якія атрымаюць пазыкі, будуць несці персанальную адказнасць за своечасовае выкананне абавязацельстваў па іх вяртанні, выплаце працэнтаў і мэтавым выкарыстанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі