Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2025, 12:54

Больш за Br1 млрд накіруюць на закупку сельгастэхнікі для гаспадарак Беларусі ў 2025 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бягучым годзе на закупку сельскагаспадарчай тэхнікі ўжо вызначаны крыніцы фінансавання ў аб'ёме звыш Br1 млрд, сфарміраваны планы закупкі па аб'ёмах і наменклатуры. Як да пачатку вясенняй пасяўной у гаспадарках ідуць справы з машынна-трактарным паркам, карэспандэнт БЕЛТА пацікавілася ў начальніка галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарча Станіслава Карповіча.

Для веснавых палявых работ у гэтым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі ў планах задзейнічаць больш за 70 тыс. адзінак тэхнікі і абсталявання, у тым ліку 33,5 тыс. трактароў, з іх 7 тыс. энерганасычаных, 4,6 тыс. глебаапрацоўчых і глебаапрацоўча-пасяўных агрэгатаў, 7,7 тыс. машын для ўнясення цвёрдых мінеральных і арганічных угнаенняў, 1,8 тыс. збожжавых сеялак, 2,7 тыс. сеялак для цукровых буракоў і кукурузы.

Як было заўважана, на сёння гатоўнасць тэхнікі да правядзення веснавых палявых работ у гаспадарках знаходзіцца на ўзроўні 95 працэнтаў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 97 працэнтаў, Віцебскай - 90 працэнтаў, Гомельскай - 95 працэнтаў, Гродзенскай - 97 працэнтаў, Мінскай - 95 працэнтаў, Магілёўскай - 94 працэнты.

"Стратэгія развіцця ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі накіравана на стварэнне машынна-трактарнага парку, які дазваляе праводзіць увесь комплекс работ па сучасных тэхналогіях у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, - падкрэсліў Станіслаў Карповіч. - Асноўнымі напрамкамі ўдасканалення машынна-трактарнага парку застаюцца аптымізацыя яго структуры і павышэнне прадукцыйнасці сельскагаспадарчых агрэгатаў за кошт павелічэння шырыні захопу і хуткасці выканання тэхналагічных аперацый".

Гэтыя падыходы, дарэчы, і пакладзены ў аснову пры планаванні закупкі тэхнікі. У першую чаргу ўдзяляецца ўвага набыццю энерганасычаных трактароў, магутных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў, шыроказахватных і высокапрадукцыйных прычапных агрэгатаў.

Прадстаўнік міністэрства растлумачыў, што абнаўленне і дааснашчэнне машынна-трактарнага парку сельгасарганізацый вядзецца з выкарыстаннем розных механізмаў фінансавання, асноўным з якіх з'яўляецца набыццё тэхнікі, машын і абсталявання на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) у рамках указа Прэзідэнта ад 2 красавіка 2015 года нумар 146. Усяго ў мінулым годзе на названыя мэты было накіравана звыш Br1,5 млрд, што дазволіла закупіць больш за 8,1 тыс. адзінак тэхнікі і абсталявання, у тым ліку 1,8 тыс. трактароў, з іх 385 энерганасычаных, 321 збожжаўборачны і 181 кормаўборачны камбайн, больш за 300 пагрузчыкаў, каля 800 адзінак прычапной кормаўборачнай тэхнікі, прыблізна 700 машын для ўнясення ўгнаенняў.

Паводле слоў Станіслава Карповіча, у бягучым годзе крыніцы фінансавання на закупку сельгастэхнікі, якія перавышаюць Br1 млрд, ужо вызначаны. Сфарміраваны планы закупкі тэхнікі па аб'ёмах і наменклатуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі