Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2024, 13:56

Больш за 80 аб'ектаў для інвесціравання прапануюць на Гомельскім эканамічным форуме

Фота з архіва
Фота з архіва
19 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 аб'ектаў для інвесціравання прапануюць на ХVIII Гомельскім эканамічным форуме. Такія даныя прывёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на пленарнай частцы форуму, які праходзіць у горадзе над Сожам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, варыянтаў для дзелавога супрацоўніцтва ў парадку дня Гомельскага эканамічнага форуму бягучага года мноства. "Адных аб'ектаў для інвесціравання больш за 80, пераважна ў рэальным сектары эканомікі. Гэта невыпадкова: менавіта прамысловы комплекс з'яўляецца лакаматывам эканомікі рэгіёна", - зрабіў акцэнт кіраўнік рэгіёна.

Ён перакананы, што на форуме будзе закладзена трывалая аснова ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Якое непазбежна возьме верх над штучнымі бар'ерамі бягучай палітычнай кан'юнктуры і прынясе ўсім нам толькі станоўчыя вынікі", - дадаў кіраўнік вобласці.

Таксама ён падкрэсліў, што Гомельскі рэгіён зацікаўлены ў развіцці знешнеэканамічных сувязей і ўстанаўленні кантактаў з замежнымі і айчыннымі інвестарамі.

ХVIII Гомельскі эканамічны форум аб'яднаў больш за 400 удзельнікаў з Беларусі і 15 замежных краін. Дзелавая праграма форуму прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферы прамысловасці, экспарту, інавацый і інвестыцый, а таксама работы малога і сярэдняга бізнесу. На пленарнай частцы форуму размова ідзе аб перспектывах і магчымых напрамках супрацоўніцтва Гомельскай вобласці і замежных дзяржаў. Аспекты партнёрства абмяркуюць і на тэматычных секцыях, якія будуць прысвечаны вытворчаму і будаўнічаму патэнцыялу, турызму і сацыяльнай сферы, малому і сярэдняму бізнесу. Акрамя таго, удзельнікі форуму азнаёмяцца з выстаўкай "ПрамБудАгра", наведаюць прадпрыемствы горада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі