Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 сакавіка 2019, 17:37

Больш за 7 млн т малака атрымана ў Беларусі за 2018 год

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за 2018 год атрымана 7,345 млн т малака, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

На 1 студзеня 2019 года ў гаспадарках усіх катэгорый налічвалася 4,3 млн галоў буйной рагатай жывёлы, 2,8 млн свіней, 51,2 млн галоў птушкі. Асноўная ўдзельная вага жывёлы і птушкі прыпадала на сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Гаспадаркамі ўсіх катэгорый за 2018 год рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 1728,7 тыс. т. З агульнага аб'ёму рэалізацыі амаль 40 працэнтаў прыпадала на рэалізацыю птушкі, буйной рагатай жывёлы рэалізавана 31,4 працэнта, свіней - 28,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі