Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2020, 09:53

Больш за 6,6 тыс. юрыдычных асоб і 21,9 тыс. ІП зарэгістравана за студзень-жнівень у Беларусі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 6,6 тыс. юрыдычных асоб і больш за 21,9 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістраваны за студзень-жнівень у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста.

Больш за ўсё прадпрымальнікаў зарэгістравана ў сталіцы - 6222. Колькасць ІП у Мінскай вобласці павялічылася на 3731, у Брэсцкай - на 2787, у Гомельскай - на 2602.

На сёння ў Беларусі 155 915 дзеючых юрыдычных асоб і 268 576 прадпрымальнікаў. Пры гэтым 35,5 працэнта ўсіх зарэгістраваных ІП - жанчыны. 19 індывідуальных прадпрымальнікаў - непаўналетнія. Яны часцей за ўсё выбіраюць работу ў сферы камп'ютарнага праграмавання і рознічнага гандлю шляхам заказу тавараў праз інтэрнэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі