Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 60 адзінак спецыяльнай тэхнікі і транспартных сродкаў на агульную суму каля Br1 млн рэалізавана за жнівень - лістапад 2024 года на электроннай пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць", аператарам якой з'яўляецца Беларуская ўніверсальная таварная біржа. Такі вынік пілотнага праекта БУТБ і РУП "Мінскэнерга" ў галіне электроннага гандлю былой ва ўжыванні рухомай маёмасцю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.
"Першыя лоты былі выстаўлены на продаж у канцы ліпеня гэтага года, але з прычыны слабага інтарэсу з боку патэнцыяльных пакупнікоў рэалізаваць іх або не атрымоўвалася зусім, або на таргі рэгістраваўся толькі адзін удзельнік і маёмасць адыходзіла па стартавай цане плюс 5 працэнтаў, - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ. - Сітуацыя змянілася пры правядзенні паўторных таргоў, калі, згодна з заканадаўствам, пачатковыя цэны лотаў былі зніжаны на 50 працэнтаў. Па-першае, павялічылася колькасць удзельнікаў таргоў, а па-другое, яны сталі актыўней рабіць стаўкі. У выніку больш за палавіну лотаў удалося прадаць значна даражэй за іх стартавы кошт, а ў некаторых выпадках цана продажу была нават вышэйшай, чым першапачаткова заяўленая на першых таргах".
З улікам станоўчага вопыту выкарыстання электроннай гандлёвай пляцоўкі "БУТБ-Маёмасць" РУП "Мінскэнерга" наме намер не толькі прадоўжыць супрацоўніцтва з біржай па гэтым напрамку, але і пашырыць пералік відаў маёмасці, што выстаўляецца на таргі. Для гэтага плануецца ў тым ліку задзейнічаць укаранёны на пляцоўы "БУТБ-Маёмасць" сэрвіс "Неліквіды", які дае магчымасць эфектыўна адчужаць шырокі асартымент неліквіднай маёмасці: ад незапатрабаванай сыравіны і матэрыялаў да гатовай прадукцыі, якую немагчыма рэалізаваць праз традыцыйныя каналы продажаў.
За 10 месяцаў гэтага года на пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць" рэалізавана 374 аб'екты нерухомай і рухомай маёмасці, а таксама правоў заключэння дагавора арэнды на агульную суму Br21 млн. Пры гэтым дадатковая выручка прадаўцоў ад росту цаны ў ходзе таргоў склала больш за Br6 млн.-0-