Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 красавіка 2021, 10:43

Больш за 500 праектаў суб'ектаў МСП атрымалі фінансавую падтрымку Банка развіцця ў I квартале

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва атрымалі фінансавую падтрымку Банка развіцця ў першым квартале 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў банку.

"Банк развіцця прадаўжае рэалізацыю ўласнай праграмы фінансавай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. За тры месяцы 2021 года па пагадненнях, заключаных з банкамі-партнёрамі і лізінгавымі арганізацыямі, банк прафінансаваў 518 праектаў. Агульны аб'ём заключаных крэдытных дагавораў (дагавораў фінансавай арэнды) склаў Br94,2 млн. Агульны кошт праектаў, прафінансаваных за кошт рэсурсаў Банка развіцця, - Br108,5 млн", - расказалі ў банку.

Найбольшая ўдзельная вага ў агульным партфелі падтрымкі суб'ектаў МСП па суме крэдытнага дагавора або дагавора фінансавай арэнды займаюць праекты, звязаныя з вытворчасцю (паперы і кардону, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, пластмасавых вырабаў для ўпакоўкі тавараў, верхняга адзення) - 33,6 працэнта, дзейнасцю ў галіне транспарту (пасажырскія і грузаперавозкі) - 29,9 працэнта, гандлем - 19,9 працэнта.

"Зыходзячы з колькасці прафінансаваных праектаў, сегмент кліентаў на 67 працэнтаў складаецца з мікрабізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў. Геаграфія фінансавання ахоплівае практычна ўсю Беларусь дзякуючы разгалінаванай сетцы банкаў-партнёраў, якія ўдзельнічаюць у праграме. Лідзіруючую пазіцыю па колькасці праектаў займаюць Брэсцкая і Гродзенская вобласці", - адзначылі ў банку.

Па стане на 1 красавіка ўсяго з пачатку дзеяння праграмы (са жніўня 2014 года) прафінансаваны 5538 праектаў, агульны аб'ём заключаных крэдытных дагавораў і дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу) склаў Br906 млн у эквіваленце. Агульны кошт праектаў, прафінансаваных за кошт рэсурсаў Банка развіцця, склаў каля Br1,4 млрд у эквіваленце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі