Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2019, 19:21

Больш за 400 стартап-мерапрыемстваў пройдзе ў Беларусі ў 2019 годзе

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі зацвердзіла план правядзення стартап-мерапрыемстваў у Беларусі на 2019 год - у сталіцы і рэгіёнах пройдуць звыш 400 такіх мерапрыемстваў, гэтым зоймуцца 52 арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

У плане на гэты год - розныя форумы, семінары, майстар-класы, хакатоны, стартап-школы, пітч-сесіі для інвестараў, арганізацыя сустрэч з паспяховымі прадстаўнікамі навукі і бізнесу.

У 2018 годзе ў плане было правядзенне 274 стартап-мерапрыемстваў больш як 30 арганізацыямі.

"Падтрымка стартап-руху з'яўляецца адным са значных інструментаў развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, работа па падтрымцы і развіцці стартап-руху прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады", - адзначылі ў Мінэканомікі.

Практыка падрыхтоўкі штогадовых планаў правядзення стартап-мерапрыемстваў склалася з 2012 года. Такое планаванне дае магчымасць арганізатарам мерапрыемстваў карыстацца арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падтрымкай мясцовых органаў улады. Для ўзаемадзеяння арганізатараў стартап-мерапрыемстваў з органамі дзяржкіравання вызначаны адказныя службовыя асобы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі