Фота з архіва
26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 4 млн т цукровых буракоў сабрана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"4 млн 44 тыс. т цукровых буракоў накапана ў Беларусі, паводле аператыўных даных на 26 кастрычніка. Гэта на 450 тыс. т больш, чым на аналагічную дату мінулага года", - сказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей краіны: Мінская - 1,396 млн т, Гродзенская - 1,348 млн т, Брэсцкая - 803 тыс. т, Магілёўская - 431 тыс. т, Віцебская - 38 тыс. т, Гомельская - 28 тыс. т.
Ураджайнасць - 513 ц/га, гэта на 38 ц/га больш у параўнанні з мінулым годам. Ураджай караняплодаў убраны ўжо на 74 працэнтах плошчаў, што складае 79 тыс. га.-0
