Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2020, 15:39

Больш за 275 км цеплавых сетак замянілі ў Беларусі да ацяпляльнага сезона

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 275 км цеплавых сетак замянілі ў Беларусі да ацяпляльнага сезона. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных на 16 ліпеня, у краіне заменена больш за 275 км цеплавых сетак, што складае 43 працэнты ад задання ўрада, адрамантавана 210 тыс. паг.м стыкаў сценавых панэлей (64 працэнты) і 440 тыс. кв.м дахаў (59 працэнтаў). У цэлым па галіне нарыхтавана больш за 1 млн куб.м драўнянага паліва (72 працэнты), у тым ліку 903 тыс. куб.м дроў (79 працэнтаў) і 290 тыс. куб.м дранкі (56 працэнтаў).

Што датычыцца жыллёвага фонду краіны, то па выніках першага паўгоддзя выкананы прафілактычны рамонт сістэм ацяплення ў 20 139 дамах (49 працэнтаў ад задання), 18 968 цеплавых пунктаў (53 працэнты), 328 бойлераў (52 працэнты), апрасавана 19 376 сістэм ацяплення дамоў (47 працэнтаў) і 18 105 цеплавых пунктаў (51 працэнт). Аформлены пашпарты гатоўнасці на 152 кацельні (4 працэнты) і чатыры спажыўцы цеплавой энергіі.

Андрэй Рамашка таксама ўдакладніў, што за першае паўгоддзе ў цэлым па сістэме ЖКГ выпрабавана абсталяванне больш як 2,3 тыс. кацельняў (67 працэнтаў) і 8 992 км цеплавых сетак (61 працэнт), 827 цэнтральных цеплавых пунктаў (ЦЦП) (48 працэнтаў). Выканана ачыстка ўнутраных паверхняў 1607 катлоў (71 працэнт), 657 бойлераў (59 працэнтаў). Капітальна адрамантаваны 16 катлоў (42 працэнты), на аб'ектах водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі перакладзена 152 км сетак водаправода (43 працэнты) і больш за 34 км сетак каналізацыі (36 працэнтаў), прамыта 7 187 км водаправодных сетак (больш за 50 працэнтаў) і каля 3,5 тыс.км сетак каналізацыі (больш за 50 працэнтаў). Адрамантавана 3 792 калонкі (54 працэнты), 377 артэзіянскіх свідравін (52 працэнты) і 347 каналізацыйных помпаў (60 працэнтаў).

"Падрыхтоўка аб'ектаў камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд у гэтым годзе праводзіцца на ўзроўні папярэдніх гадоў. Поўная гатоўнасць ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ва ўстаноўлены тэрмін", - запэўніў начальнік упраўлення.

Прадстаўнік Мінжылкамгаса адзначыў, што пры падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да асенне-зімовага перыяду ведамства праводзіць штотыднёвы кантроль па 13 асноўных паказчыках. Гэта замена і капітальны рамонт катлоў, замена цеплавых сетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сістэм ацяплення жылых дамоў і цеплавых пунктаў, рамонт стыкаў сценавых панэлей і дахаў. Пад штомесячны кантроль бяруцца выпрабаванні абсталявання кацельняў і цеплавых сетак, прафілактычны рамонт абсталявання кацельняў і ЦЦП, прафілактычны агляд і рамонт водаправодных і каналізацыйных сетак і збудаванняў, праверка прыбораў уліку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі