ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2020, 09:00

Больш за 20 тыс. кватэр пабудавалі ў Беларусі ў І паўгоддзі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - чэрвені пабудавалі 20,7 тыс. новых кватэр, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 681,4 тыс. кв.м агульнай плошчы (38,4 працэнта ўсяго ўведзенага жылля), з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 515,3 тыс. кв.м.

Сродкі, накіраваныя на жыллёвае будаўніцтва ў першым паўгоддзі, склалі Br2,6 млрд (20,3 працэнта ўсіх інвестыцый у асноўны капітал) і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах павялічыліся на 5 працэнтаў.

Доля будаўнічай галіны ў фарміраванні валавога ўнутранага прадукту краіны ў 2019 годзе склала 5,6 працэнта. На пачатак 2020 года ў Беларусі дзейнічалі 8332 арганізацыі будаўніцтва. У 2019 годзе ў галіне працавалі 276,6 тыс. чалавек, або 6,4 працэнта ўсіх занятых у эканоміцы краіны. Амаль кожны пяты работнік (18,8 працэнта) - ва ўзросце да 31 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі