Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2020, 14:58

Больш за 190 дзяржаўных стандартаў прынята ў Беларусі ў I квартале

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 190 дзяржаўных стандартаў (45 СТБ і 149 ДАСТ) прынята ў Беларусі ў першым квартале бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

З іх з міжнароднымі і еўрапейскімі патрабаваннямі гарманізаваны 126 (33 СТБ і 93 ДАСТ).

Сярод прынятых дакументаў - стандарты на будаўнічыя матэрыялы і вырабы, матэрыялы і вырабы для дарожнага будаўніцтва, сталі, пешаходныя агароджы, сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак.

Пашырыўся комплекс стандартаў, якія садзейнічаюць стварэнню безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта стандарты на сродкі наземнага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі, інтэлектуальныя транспартныя сістэмы, патрабаванні да гукавых і тактыльных сігналаў святлафораў і іншае.

Новыя стандарты на ліфты ўстанаўліваюць правілы і метады выпрабаванняў, вымярэнняў і праверак перад уводам і ў час эксплуатацыі, а таксама спецыяльныя патрабаванні да іх бяспекі і вандалаабароненасці.

Прыняты стандарты па частцы экалагічна бяспечнай (у тым ліку біяраскладальнай) упакоўкі і метадаў яе выпрабаванняў. Устаноўлены патрабаванні да ўпакоўкі, недаступнай для адкрывання дзецьмі.

Сярод новых стандартаў таксама СТБ ISO 37001-2020 "Сістэмы менеджменту барацьбы з хабарніцтвам. Патрабаванні і інструкцыя па прымяненні".

Прынятыя дзяржаўныя стандарты будуць уводзіцца на працягу 2020 года і ў пачатку 2021-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі