ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 кастрычніка 2022, 12:36

Больш за 100 распрацовак у сферы энергетыкі прадставяць на выстаўцы Energy Expo ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 100 распрацовак у сферы энергетыкі прадставяць арганізацыі галіны на выстаўцы Energy Expo. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Энергазабеспячальныя і газазабеспячальныя арганізацыі прэзентуюць свае магчымасці па такіх напрамках, як электратэхнічнае і газавае абсталяванне, электронныя кампаненты і лічбавыя сістэмы, вымяральныя прыборы і сістэмы захоўвання даных, кантроль металу і зваркі і інш.

На выстаўцы будуць прадстаўлены сучасныя праграмна-тэхнічныя комплексы аўтаматызацыі размеркавальных сетак, новыя мадэлі спліт-лічыльнікаў, прыбораў уліку электраэнергіі, інавацыйныя метады праектавання і 3D-мадэлявання. "Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць апошнія айчынныя распрацоўкі ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, у тым ліку сістэмы аўтаматычнага кіравання вулічным асвятленнем і новыя мадэлі святлодыёдных свяцілень. У экспазіцыю таксама ўвойдуць сучасныя VR-трэнажоры для навучання аператыўнага і аператыўна-рамонтнага персаналу энэргасістэмы", - расказалі ў Мінэнерга.

Акрамя таго, будзе прэзентавана спецтэхніка газазабеспячальных арганізацый - перасовачная лабараторыя па дыягностыцы стальных газаправодаў, мабільны комплекс па рамонце газаправодаў без адключэння спажыўцоў, лабараторыя метралагічнага кантролю.

Дзелавая праграма форуму ўключае круглыя сталы, семінары, прэзентацыі кампаній-удзельніц. На палях форуму запланаваны перагаворы арганізацый галіны з прадстаўнікамі расійскіх кампаній, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка па адрасе пр.Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі