Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2025, 15:23

Больш за 1 млн тон малака і амаль 300 тыс. тон мяса. Якія задачы стаяць перад жывёлагадоўчай галіной Магілёўскай вобласці
 

Фота з архіва
Фота з архіва
2 снежня, Мсціслаў /Кар. БЕЛТА/.Сёння ў Мсціслаўскім райвыканкаме прайшла нарада, у час якой вызначылі стратэгію развіцця аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці на 2026-2030 гады. Ключавыя задачы для аграрыяў вызначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На бліжэйшыя пяць гадоў перад Магілёўскай вобласцю стаіць сур'ёзная задача - на 35 працэнтаў павялічыць аб'ёмы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Як адзначыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, па выніках 2030 года ў рэгіёне неабходна атрымліваць больш за 1 млн т малака і амаль 300 тыс. т мяса: свініна, БРЖ, птушка. Такія паказчыкі дадуць магчымасць забяспечыць 100-працэнтную загрузку перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласці. Што, адпаведна, створыць дадатковы экспарт прадукцыі.

І выканаць гэтыя сур'ёзныя задачы можна толькі праз комплексны і прадуманы падыход. "У першую чаргу - праз прызму сур'ёзнага будаўніцтва, рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў і адкормачных пляцовак. Мы сёння знаходзімся на тым узроўні, калі яшчэ лёгка зрабіць сур'ёзны крок наперад", - рэзюмаваў Сяргей Савіцкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі