Фота з архіва
17 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 млн куб.м драўніны плануюць нарыхтаваць пасля распрацоўкі бураломных участкаў у Магілёўскім лясгасе. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у час рабочай паездкі ў Магілёў па пытаннях ліквідацыі наступстваў стыхіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Аляксандр Кулік, стыхія не першы раз абрушваецца на нашу краіну менавіта ў ліпені, падобныя сітуацыі ўжо былі ў 2022 і 2024 гадах. "У мінулым годзе значна пацярпела Гомельская вобласць, у Магілёўскай вобласці - Быхаўскі лясгас, а цяпер сам горад Магілёў і больш за ўсё - Магілёўскі лясгас, - адзначыў ён. - Таму ў першую чаргу нашы сілы былі кінуты, 700 чалавек працавалі на аказанні дапамогі, каб аднавіць інфраструктуру: людзі павінны разумець, што яны абаронены ўсімі аператыўнымі службамі. Мы неадкладна аказалі ўсю неабходную дапамогу".

Паводле слоў міністра, усяго ў Беларусі пацярпела каля 3,5 тыс. га лясных насаджэнняў. З якіх 2,5 тыс. га - гэта суцэльныя санітарныя высечкі. "У прыватнасці, па Магілёўскім лясгасе - гэта 1,5 - 1,7 тыс. га суцэльных санітарных высечак, - сказаў ён. - Каля 1 млн куб.м драўніны плануецца нарыхтаваць".

Лічбы, звярнуў увагу міністр, яшчэ могуць павялічыцца да 10 працэнтаў.

У сувязі з сур'ёзнымі стратамі ў лясным масіве Магілёўскага лясгаса пасля праходжання навальнічнага фронту было прынята рашэнне правесці тут штаб па пытаннях ліквідацыі наступстваў стыхіі: размяркуюць аб'ёмы, пры неабходнасці да работ падключаць яшчэ дзве вобласці - Мінскую і Віцебскую. Механізмы ўзаемадзеяння, адзначыў Аляксандр Кулік, былі адпрацаваны яшчэ ў мінулым годзе. Яшчэ адно важнае пытанне для абмеркавання - збыт драўніны. "Тэхнічных сродкаў і людскога рэсурсу хапае, мы зрабілі пэўныя высновы з бураломаў мінулага года. Сёння мы расставім акцэнты і замацуем адказных за кожным участкам", - падкрэсліў Аляксандр Кулік.-0-
Фота "Могилевские ведомости"