Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2019, 14:59

Больш як Br67,5 млн накіруюць на развіццё авечкагадоўлі ў Беларусі да 2025 года

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў комплекс мер па развіцці авечкагадоўлі ў Беларусі на 2019-2025 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 30 красавіка 2019 года нумар 268, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Комплекс мер распрацаваны для забеспячэння больш поўнай занятасці сельскага насельніцтва, павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі.

Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі мерапрыемстваў комплексу мер плануецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рамках адпаведных дзяржпраграм у аграпрамысловым комплексе, і складзе Br67 млн 572,5 тыс. З іх Br17 млн 954 тыс. - сродкі рэспубліканскага бюджэту, Br28 млн 391,9 тыс. - сродкі мясцовых бюджэтаў, Br8 млн - крэдыты банкаў і Банка развіцця Беларусі, Br13 млн 226,6 тыс. - уласныя сродкі суб'ектаў, якія займаюцца дзейнасцю ў галіне аграпрамысловай вытворчасці.

"Патрэбнасць прамысловасці Беларусі ў воўне і аўчынах, наяўнасць прыродных і працоўных рэсурсаў у сукупнасці пацвярджаюць актуальнасць развіцця авечкагадоўлі ў эканамічна абгрунтаваных межах. З улікам сусветных тэндэнцый у авечкагадоўлі рэспублікі найбольш прымальнымі і перспектыўнымі з'яўляюцца мяса-шэрсны і мясны напрамкі прадукцыйнасці авечак", - адзначаецца ў комплексе мер, размешчаным на сайце ўрада.

Адказным заказчыкам комплексу мер вызначана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

На 1 студзеня 2019 года налічвалася 87,6 тыс. авечак 11 парод. Рэалізацыя комплексу мер дасць магчымасць да 2026 года павялічыць колькасць пагалоўя да 116,5 тыс.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі