Сцяг Нядзеля, 9 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 снежня 2024, 11:26

Больш як 40 прадпрыемствам Беларусі прадаставяць адтэрміноўку выплаты ПДВ пры ўвозе тавараў у ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 40 прадпрыемствам Беларусі прадаставяць адтэрміноўку выплаты ПДВ пры ўвозе тавараў у ЕАЭС. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 снежня 2024 года нумар 950, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, пры ўвозе на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў (за выключэннем падакцызных, што не выкарыстоўваюцца ў вытворчасці) прадастаўляецца адтэрміноўка выплаты падатку на дабаўленую вартасць юрыдычным асобам - плацельшчыкам, пазначаным у пераліку прадпрыемстваў, якія маюць значэнне для эканамічнай, вытворчай і харчовай бяспекі Беларусі.

У спісе 41 прадпрыемства. У іх ліку - "Атлант", Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, авіякампанія "Белавія", "Беларуськалій", БМЗ, "Гомсельмаш", МАЗ, "Камунарка", "Спартак" і іншыя.

Адтэрміноўка выплату ПДВ прадастаўляецца на тэрмін не большы за тры месяцы з дня, які ідзе за днём выпуску тавараў. У якасці заявы плацельшчыка аб прадастаўленні адтэрміноўкі выплаты падатку разглядаецца дэкларацыя на тавары, што змяшчае адпаведныя звесткі. Рашэннем аб прадастаўленні адтэрміноўкі з'яўляецца рашэнне мытнага органа аб выпуску тавараў згодна з гэтай дэкларацыяй.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі