Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 ліпеня 2024, 12:06

Больш як 2,6 млн тон збожжа з улікам рапсу сабралі аграрыі Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сабралі з улікам рапсу больш як 2,6 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

На 20 ліпеня ў рэспубліцы намалочана 2,62 млн т збожжа. З іх сабрана 1,822 млн т збожжавых і зернебабовых культур і 798 тыс. т азімага рапсу.

У Гомельскай вобласці азімы рапс сабраны на 99,3 працэнта плошчаў, у Брэсцкай - на 97,2 працэнта, у названых рэгіёнах уборка гэтай культуры наблізілася да фінальнай стадыі.

У разрэзе рэгіёнаў уклад у агульны каравай рэспублікі выглядае наступным чынам. У Брэсцкай вобласці збожжа з улікам рапсу сабралі 718,6 тыс. т, Мінскай - 626 тыс. т, Гродзенскай 602,5 тыс. т. Аграрыі Гомельскай вобласці сабралі 324,2 тыс. т збожжа, уключаючы рапс, Магілёўскай - 236,2 тыс. т, Віцебскай - 112,6 тыс. т.

У Беларусі прадаўжаецца ўборка яравога ячменю (убрана 59,2 працэнта ад плана), азімага жыта (29,5 працэнта), пшаніцы (15,2 працэнта), трыцікале (13,3 працэнта), зернебабовых (10,7 працэнта), аўса (4,9 працэнта). Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 19,3 тыс. га, што складае 43,1 працэнта ад плошчаў, якія падлягаюць уборцы.

Пасля збору збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана салома на 47 працэнтах скошаных плошчаў.

Аграрыі таксама прадаўжаюць нарыхтоўку травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш як 3,23 млн т кармавых адзінак (32,9 працэнта да плана), што на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 10,75 ц кармавых адзінак. Гэта на 2,4 ц кармовых адзінак больш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года.

Перад прадпрыемствамі АПК пастаўлена задача максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў глебу ў час летне-асенняга перыяду. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,5 млн т (або 88,8 працэнта да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў і ўнесена 1,93 млн т (14,9 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі